Ватыкан запрасіў Святлану Ціханоўскую на пахаванне Папы Францішка
Святлана Ціханоўская атрымала запрашэнне ад Ватыкана сфармаваць дэлегацыю ад дэмакратычных сілаў Беларусі на пахаванне Папы Рымскага Францішка, якое адбудзецца раніцай у суботу, паведамляе прэс-служба дэмакратычнай лідаркі.
Святлана Ціханоўская з Дзянісам Кучынскім. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай
Сама Ціханоўская на пахаванні быць не зможа, таму даручыла свайму дыпламатычнаму дарадцу Дзянісу Кучынскаму ўзначаліць дэлегацыю і ўзяць удзел у афіцыйных мерапрыемствах з нагоды пахавання Папы.
Падкрэсліваецца, што Дзяніс Кучынскі — практыкуючы каталік, які на працягу апошніх гадоў адказваў у Офісе Святланы Ціханоўскай за сувязі з Ватыканам.
Чытайце таксама:
Ад Беларусі на пахаванне Папы Рымскага паедзе Ігар Сергеенка
Дэлегацыю беларускіх католікаў на развітанні з Папам Францішкам узначаліць Юзаф Станеўскі
У спісе магчымых Папаў дадаўся і кардынал, які наведваў беларускіх палітвязняў