БЕЛ Ł РУС

Афіцыйная беларуская дэлегацыя ўжо прыбыла ў Ватыкан

25.04.2025 / 7:54

Nashaniva.com

Дэлегацыя на чале са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Ігарам Сергеенкам прыбыла для ўдзелу ў цырымоніі пахавання Папы Францішка ў Ватыкане, паведаміў тэлеграм-канал Палаты прадстаўнікоў.

Ігар Сергеенка. Фота: БелТА

У склад дэлегацыі таксама ўвайшлі пасол пры Святым Пасадзе і часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Італіі Кірыл Пятроўскі.

Атрымала запрашэнне ўзяць удзел у пахаванні і Святлана Ціханоўская. Яна даручыла гэта свайму дарадцу Дзянісу Кучынскаму.

Пахаванне пантыфіка пройдзе раніцай у суботу.

Чытайце таксама:

Ці можа Ігар Сергеенка, які знаходзіцца ў санкцыйным спісе Еўрасаюза, трапіць у Ватыкан? Аказваецца, лёгка!

Ад Беларусі на пахаванне Папы Рымскага паедзе Ігар Сергеенка

Ватыкан запрасіў Святлану Ціханоўскую на пахаванне Папы Францішка

Апублікаваны праект магілы Папы Францішка

Каментары да артыкула