БЕЛ Ł РУС

У слуцкіх «Суседзях» зняпраўдзілі інфармацыю пра страйк работнікаў

25.04.2025 / 8:26

Nashaniva.com

Інфармацыя, апублікаваная на мясцовым партале: «Крама «Суседзі» своечасова не адчынілася: работнікі абвясцілі забастоўку», не адпавядае рэчаіснасці, сцвярджаюць у краме.

Там паведамілі, што гандлёвы аб’ект распачаў працу своечасова, што пацвярджаецца відэа з камер назірання.

Два супрацоўнікі сапраўды адмовіліся прыступаць да выканання працоўных абавязкаў па выкладцы тавараў і разліку з пакупнікамі, але іншыя супрацоўнікі працавалі ў звычайным рэжыме.

На відэа бачна, што ў краме ёсць пакупнікі, а касавыя апараты самаабслугоўвання, што дазваляе абслугоўваць кліентаў без удзелу касіра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула