БЕЛ Ł РУС

Расійскія войскі атакавалі Паўлаград: трое загінулых, у тым ліку дзіця

25.04.2025 / 8:49

Nashaniva.com

У ноч на пятніцу расійскія войскі нанеслі атаку беспілотнікамі па Паўлаградзе і шэрагу іншых населеных пунктаў у Днепрапятроўскай вобласці. Пра гэта паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Лысак.

Фота: Сяргей Лысак

У выніку атакі загінулі тры чалавекі, адна з іх — 76-гадовая жанчына, а таксама дзіця.

Яшчэ восем чалавек атрымалі раненні, з якіх шасцёра былі шпіталізаваныя. Адна з пацярпелых знаходзіцца ў цяжкім стане, удакладніў Лысак.

У выніку ўчорашняга ўдару па Кіеве загінулі 12 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула