БЕЛ Ł РУС

У 41 год памёр мінскі амапавец

25.04.2025 / 9:27

Nashaniva.com

Лейтэнант міліцыі ў адстаўцы Дзмітрый Манчык пайшоў з жыцця пасля працяглай хваробы.

У пачатку 2010-х Манчык быў міліцыянерам-кіроўцам у мінскім АМАПе. Апошняя пасада — інспектар-дзяжурны аператыўнай роты па забеспячэнні грамадскай бяспекі на аб’ектах чыгуначнага і паветранага транспарту АМАПу ГУУС Мінгарвыканама.

Адметна, што ў Дзмітрыя ёсць брат-блізнюк Аляксандр.

«Разам са сваім братам Аляксандрам прымаў актыўны ўдзел у падаўленні мірных акцый пратэсту. За асаблівую жорсткасць і імкненне атрымаў заахвочванне ад начальства», — гаворыцца на старонцы Дзмітрыя Манчыка ў праекце Luka.zone.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула