БЕЛ Ł РУС

Самалёт спецпасланніка Трампа Уіткафа зноў прыляцеў у Расію

25.04.2025 / 10:17

Nashaniva.com

Самалёт, на борце якога, як мяркуецца, знаходзіцца спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША на Блізкім Усходзе Стыў Уіткаф, увайшоў у паветраную прастору Расіі, піша «Медуза» са спасылкай на даныя сэрвісу Flightradar24.

Борт Уіткофа вылецеў з Фларыды, праляцеў праз Атлантычны акіян, далей над Нарвегіяй, Швецыяй і Латвіяй. Па стане на 10:00, самалёт знаходзіўся над Цвярской вобласцю. У хуткім часе ён павінен здзейсніць пасадку ў Маскве.

Для Уіткафа візіт у Расію стане чацвёртым з лютага 2025 года. Спецпасланнік Трампа бярэ актыўны ўдзел у перамовах аб завяршэнні расійска-украінскай вайны.

Раней амерыканскія СМІ паведамлялі, што адміністрацыя Трампа падрыхтавала фінальную прапанову аб перамір’і. Яно, у прыватнасці, прадугледжвае, што ЗША прызнаюць расійскі кантроль над Крымам. Украіна заявіла, што не прыме падобныя ўмовы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула