БЕЛ Ł РУС

У ДТЗ з аўтобусам у Маладзечне пацярпелі тры пажылыя пасажыркі

25.04.2025 / 10:55

Nashaniva.com

У чацвер а 11-й гадзіны кіроўца пасажырскага аўтобуса МАЗ на вуліцы Віленскай здзейсніў наезд на падлетка, што пераходзіў дарогу па абазначаным нерэгуляваным пешаходным пераходзе

Фота: Міліцыя Міншчыны

Кіроўца прымяніў экстранае тармажэнне, у выніку чаго ў аўтобусе ўпалі трое пасажырак — 68-гадовая, 64-гадовая і яшчэ адна 68-гадовая жанчыны.

У выніку дарожна-транспартнага здарэння 68-гадовую жанчыну-пасажырку з атрыманымі траўмамі шпіталізавалі, астатнім пацярпелым аказалі медыцынскую дапамогу і адпусцілі дадому, паведамляе «Міліцыя Міншчыны»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула