БЕЛ Ł РУС

Неабходныя грошы на аперацыю Данілу Гаркаваму, які змагаецца з анкалогіяй і перанёс сем аперацый, сабралі за суткі

25.04.2025 / 13:45

Nashaniva.com

Учора Даніла Гаркавы падзяліўся з «Нашай Нівай» сумнай гісторыяй хваробы.

У мужчыны вельмі рэдкая злаякасная пухліна мяккіх тканак — дэрматафібрасаркома. У Беларусі яму доўгі час не маглі паставіць правільны дыягназ, што сур’ёзна паўплывала на яго далейшае жыццё. У 2010 годзе Даніілу зрабілі аперацыю ў Германіі, пасля чаго пачалася доўгая рэмісія. Але праз 14 гадоў хвароба вярнулася. 

На аперацыю па выдаленні пухліны і трансплантацыя тканін, пасляаперацыйны дагляд і 12 дзён у стацыянары і суму для шпіталю на непрадбачаныя выдаткі патрабавалася сабраць 6436 еўра.

Менш чым за суткі грошы сабраныя. Па стане на 14:00 пятніцы сабрана 6564 еўра.

Разам з тым збор працягваецца.

Чытайце таксама:

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый

Каманду Ціханоўскай пакінуў кіраўнік аддзела знешніх сувязяў

Каментары да артыкула