БЕЛ Ł РУС

Спыняліся цягнікі на Аўтазаводскай лініі мінскага метро

25.04.2025 / 17:47

Nashaniva.com

Рух на Аўтазаводскай лініі Мінскага метрапалітэна быў часова прыпынены ў 17:11 з-за інцыдэнту з пасажырам на станцыі метро «Кунцаўшчына», паведаміла прэс-служба метрапалітэна.

Фота ілюстрацыйнае

«Часова прыпынены рух па Аўтазаводскай лініі. Прымаюцца меры для аднаўлення руху. Мінскі метрапалітэн прыносіць прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці», — гаварылася ў паведамленні.

У 17:28 рух цягнікоў па Аўтазаводскай лініі быў адноўлены.

Дакладныя прычыны спынення руху пакуль не называліся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула