УЕФА прыме рашэнне адносна ўдзелу беларусаў у чэмпіянаце Еўропы па футзале ў маі
Рашэнне УЕФА адносна ўдзелу ці няўдзелу зборнай Беларусі па футзале ў чэмпіянаце Еўропы-2026 чакаецца на пасяджэнні выканаўчага камітэта, якое адбудзецца ў маі. Пра гэта паведамляе прэзідэнт Латвійскай федэрацыі футболу Вадзім Лашэнка, піша bel.football.
Праблема ўзнікла з-за таго, што беларуская зборная паспяхова прайшла кваліфікацыю і выйшла ў фінальную частку турніру, аднак яна павінна прайсці ў Літве і Латвіі, а гэтыя краіны па палітычных прычынах прынцыпова не хочуць прымаць на сваёй тэрыторыі беларускіх спартсменаў.
УЕФА, аднак, хоча, каб беларускія футбалісты ўсё ж змаглі ўзяць удзел у спаборніцтвах, і вядзе перамовы з абедзвюма спартыўнымі федэрацыямі.
Чэмпіянат Еўропы па футзале пройдзе ў Рызе і Коўне з 18 студзеня па 8 лютага наступнага года.
Чытайце таксама:
Літва будзе дамагацца нядопуску зборнай Беларусі да ўдзелу ў чэмпіянаце Еўропы па футзале
Кіраўнік Латвійскай федэрацыі футбола: мы не можам арганізаваць турнір з удзелам Беларусі
Зборную Беларусі па футзале могуць не пусціць на чэмпіянат Еўропы ў Літву і Латвію
Зборная Беларусі едзе на чэмпіянат Еўропы па міні-футболе праз 16 гадоў