БЕЛ Ł РУС

ДАІ з 26 красавіка пачне дзяжурыць у спецыяльным рэжыме

25.04.2025 / 19:48

Nashaniva.com

З 26 па 30 красавіка ДАІ будзе працаваць на асаблівым рэжыме працы, паведамляе МУС Беларусі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: УУС Гомельскага аблвыканкама

Адзначаецца, што нарады ДПС маюць намер правяраць кіроўцаў па ўсёй краіне, сочачы за выкананнем хуткаснага рэжыму і іншых правіл на дарогах.

Асаблівую ўвагу нададуць выяўленню нецвярозых кіроўцаў у рамках мерапрыемства «П'янаму і бяспраўнаму не месца на дарозе».

Варта быць уважлівымі і пешаходам. ДАІ просіць грамадзян праяўляць павышаную ўвагу пры пераходзе дарогі, а таксама не забывацца пра выкарыстанне флікераў.

Чытайце таксама:

Адзін чалавек загінуў, два траўмаваныя ў выніку лабавога ў Рэчыцкім раёне

Пад Гомелем аўтамабіль упаў у меліярацыйны канал

«Цяпер я бачыў усё». На Гомельшчыне ездзіў аўтамабіль са званамі. У гледачоў узнікла пытанне да ДАІ

У Чэрвені пад машыну трапіла нецвярозая раварыстка

У Віцебску вынеслі прысуд праваслаўнаму святару, які насмерць збіў машынай дзіця

Каментары да артыкула