У Брагінскім раёне сілавікі ў бронекамізэльках і касках выйшлі паляваць на шалёную лісу ВІДЭА
Днём 25 красавіка ў Брагінскі РАУС прыйшло паведамленне ад жыхаркі вёскі Новая Грэбля: насупраць яе жылля бегае ліса, людзей не баіцца, паводзіць сябе агрэсіўна. На месца выехалі трое сілавікоў.
Скрыншот з відэа
У апублікаваным відэа відаць, як міліцыянеры ў бронекамізэльках і касках набліжаюцца да плота, за якім хаваецца хворы драпежнік, які «павёў сябе агрэсіўна, кідаўся з боку ў бок, перыядычна спрабуючы кінуцца на праваахоўнікаў».
Урэшце адзін з сілавікоў зрабіў стрэл у бок гаспадарчай пабудовы, пасля чаго камусьці быў зроблены даклад: «Ліса выяўленая і абясшкоджаная, адзін стрэл зрабілі».
Трое брагінскіх сілавікоў перад выкананнем задання ці пасля яго
Чытайце таксама:
У Гродне патлумачылі, чаму лісы сталі часцей заходзіць у горад. Ці шмат сярод іх шалёных?
Па вуліцах горада бегае ліса. Ці трэба хвалявацца?
У Магілёве людзі масава кантактавалі з заражанай шаленствам жывёлай