БЕЛ Ł РУС

Трамп: Добры дзень перамоў і сустрэч з Расіяй і Украінай

26.04.2025 / 7:23

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША, які прыляцеў у Рым на пахаванне папы Францішка, напісаў пра гэта і на сваім сайце Truth Social. Але большая частка запісу прысвечана ягоным спробам спыніць вайну ва Украіне.

Фота: Joe Raedle / Getty Images 

«Добры дзень перамоў і сустрэч з Расіяй і Украінай. — працягвае Дональд Трамп. — Яны вельмі блізкія да здзелкі, і два бакі цяпер павінны сустрэцца, на вельмі высокіх узроўнях, каб «скончыць гэта». Большасць асноўных пунктаў узгоднена. Спыніце кровапраліцце, неадкладна. Мы прыедзем куды будзе неабходна, каб дапамагчы паспрыяць канцу гэтай жорсткай і бессэнсоўнай вайны».

Раней у пятніцу пасланнік Трампа Стыў Уіткаф сустракаўся з прэзідэнтам Расіі, пасля чаго Крэмль паведаміў, што абмяркоўваліся прамыя перамовы паміж Расіяй і Украінай. Ніякіх заяваў з амерыканскага боку пра вынікі сустрэчы пакуль не было, піша Бі-бі-сі.

Чытайце таксама:

Трамп запатрабаваў ад Зяленскага неадкладна падпісаць пагадненне аб нетрах

Украіна без Крыма, але з Запарожскай АЭС. Reuters апублікавала поўны спіс мірных прапаноў Трампа

Трамп: Крым застанецца з Расіяй

Трамп назваў «вялікай саступкай» Пуціна адмову захопліваць усю Украіну

Клічко: Украіне, магчыма, давядзецца аддаць тэрыторыі дзеля міру

Каментары да артыкула