БЕЛ Ł РУС

Так выглядае самая бюджэтная аднапакаёвая кватэра ў Мінску

26.04.2025 / 9:35

Nashaniva.com

Аднапакаёвая кватэра ў Масюкоўшчыне, пра якую пойдзе гаворка, выклікае розныя эмоцыі, піша Onliner.by.

З аднаго боку, цана на аб’ект даволі прывабная: стаць уладальнікам сталічнай «аднушкі» можна за $45 тысяч па курсе. З іншага боку, плошча ў яе кампактная — усяго 21 «квадрат», таму пры пераліку цаны за метр яна ўжо не здаецца такой бюджэтнай.

На гэты раз самая танная аднапакаёвая кватэра размясцілася ў цагляным пяціпавярховіку 1970 года на вул. Чыгладзэ, 8, на апошнім паверсе.

Яе агульная плошча — 21,5 метра, жылых — 11. На кухні таксама асабліва не разгуляешся: яна займае ўсяго 5,2 «квадрата». Санвузел сумешчаны. Нягледзячы на невялікія памеры, у кватэры ёсць незашклёны балкон.

Варта мець на ўвазе, што ў рамонт будучым уладальнікам давядзецца ўкласціся: яго тут проста няма.

Капітальны рамонт у пяціпавярховіку паспяхова прайшоў у 2017 годзе. Інжынерныя камунікацыі былі замененыя, фасад уцеплены і пафарбаваны.

Дом размешчаны ў месцы з развітай інфраструктурай. Побач знаходзіцца 2-е кальцо і дзве буйныя развязкі.

У крокавай даступнасці — прыпынкі грамадскага транспарту. Да метро «Пушкінская» ўсяго 15 хвілін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула