БЕЛ Ł РУС

У Мінску стала вяшчаць радыёстанцыя «Радыё Перамога»

26.04.2025 / 11:5

Nashaniva.com

На частаце 96.2 FM у Мінску пачала вяшчанне радыёстанцыя «Радыё Перамога», паведамляе Мінінфарм.

Праект запусціў выдавецкі дом «Беларусь сёння». На хвалях радыё будуць гучаць песні ваенных гадоў і вядомыя мелодыі. Гэта падзея прымеркавана да 80-годдзя Вялікай Перамогі — галоўнага сімвала незалежнасці суверэннай краіны і перамогі савецкага народа над фашызмам.

− У эфіры вы пачуеце песні ваенных гадоў, франтавыя зводкі, агучаныя голасам легендарнага Юрыя Левітана, і гісторыі людзей, якія мужна змагаліся, жылі, спадзяваліся і ў выніку здабылі Вялікую Перамогу — гераічную, аплачаную цаной мільёнаў чалавечых жыццяў, − гаворыцца ў рэлізе. − Сярод выканаўцаў песень такія знакавыя імёны, як Леанід Уцёсаў, Клаўдзія Шульжэнка, Марк Бернес, Іосіф Кабзон, гурт «Песняры» і іншыя.

Афіцыйны сайт радыёстанцыі — www.radiopobeda.by.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула