Беларус купіў у Пакістане трохколавую рыкшу і паедзе на ёй у Мінск ФОТА
Яму трэба будзе праехаць 5500 кіламетраў пры хуткасці 25 км/г.
Фота са старонкі Аляксея ў фэйсбуку
Прадстаўнікі пасольства Беларусі ў Ісламабадзе ўручылі беларускаму блогеру Аляксею Пакроўскаму ключы ад рыкшы, на якой ён адправіцца да ажыццяўлення сваёй мары: паездкі ў Беларусь.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі беларускай дыяспары, пакістанскага руху байкераў, СМІ, супрацоўнікі кампаній, якія аказалі дапамогу ў рэалізацыі праекта, піша sb.by.
Рыкша — трохколавы аўтатранспартны сродак з хуткасцю 25 км/гадзіну. А праехаць трэба будзе 5500 км. Нават калі ехаць круглыя суткі без перапынку з максімальнай хуткасцю, то гэта будзе дзевяць сутак.
«А вы ведалі, што градус дзівакаватасці, як і дозу адрэналіну, трэба пастаянна павышаць? Здавалася б — далей ужо няма куды, але не, у жыцці заўсёды знойдзецца месца подзвігу. Карацей, я купіў матарыкшу ў Пакістане.
Дакладней сказаць, яе купіла для мяне наша дарагая Іначка, Інна Мамчанка. Без яе наогул нічога б не атрымалася. Вось увогуле нічога. І без каманды See you in Pakistan. Людзей, якія могуць падтрымаць любую тваю шалёную ідэю і дапамагчы ўвасобіць яе ў жыццё, насамрэч вельмі мала», — напісаў Аляксей у сваім фэйсбуку.
Фота са старонкі Аляксея ў фэйсбуку
Чытайце таксама:
У сітуацыі з пакістанцамі ўлады сталі закладнікамі сваёй жа прапаганды і сваіх ідэалагем
Лукашэнка апраўдваецца за ідэю з прыездам 150 тысяч пакістанцаў — гэта, каб «захаваць наш народ»
Міністр абароны Пакістана заявіў пра гатоўнасць да поўнамаштабнай вайны з Індыяй