ДАІ прэзентавала новы прыбор для фіксацыі хуткасці ў схаваным рэжыме
«Аракул Інсайт» чапляецца на пасажырскае крэсла машыны. Аўтамабіль будзе ездзіць па дарогах і незаўважна фіксаваць парушальнікаў.
«Аракул» замацаваны на пасажырскім крэсле
Прыбор паступіў на ўзбраенне дарожна-патрульнай службы ДАІ. Распрацоўка ўжо сёння з'явіцца на дарогах краіны, паведамляе прэс-служба МУС.
Фотафіксатар парушэнняў размяшчаецца ў патрульным аўтамабіляі ДАІ, адкуль ажыццяўляецца аўтаматычны кантроль за хуткасцю руху як у спадарожным, так і ў сустрэчным патоках.
Прычым у месцах выкарыстання прыбора ўчасткі дарог адпаведнымі дарожнымі знакамі абазначацца не будуць.
Пасля апрацоўкі даных парушальнік атрымае «ліст шчасця».