Зяленскі і Трамп сустрэліся ў Ватыкане
Уладзімір Зяленскі сустрэўся з амерыканскім калегам Дональдам Трампам падчас візіту ў Рым, паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Сяргей Нікіфараў, піша «Украінская праўда».
Фота Сяргея Ляшэнкі
Яны сустрэліся ў базіліцы святога Пятра перад развітаннем з Папам Францішкам.
Пазней Sky News паведаміў, што кіраўнікі дамовіліся паразмаўляць яшчэ раз пасля жалобнай цырымоніі.