БЕЛ Ł РУС

Зяленскі пра сустрэчу з Трампам: Добрая сустрэча. Сам-насам мы паспелі абмеркаваць многае

26.04.2025 / 14:24

Nashaniva.com

Уладзімір Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале пракаментаваў сённяшнюю сустрэчу ў Ватыкане з Дональдам Трампам.

Фота з тэлеграм-канала Уладзіміра Зяленскага

«Добрая сустрэча. Сам-насам мы паспелі абмеркаваць многае. Спадзяёмся на вынік па ўсіх пытаннях, якія прагучалі. Абарона жыццяў нашых людзей. Поўнае і безумоўнае спыненне агню. Надзейны і працяглы мір, які абароніць ад паўтарэння вайны. Вельмі сімвалічная сустрэча, якая мае патэнцыял стаць гістарычнай, калі мы дасягнем агульных вынікаў. Дзякуй, Прэзідэнт Дональд Трамп!» — напісаў Зяленскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула