БЕЛ Ł РУС

У Валожыне загінуў кіроўца мапеда

26.04.2025 / 15:38

Nashaniva.com

32-гадовы кіроўца мапеда загінуў у ДТЗ у Валожыне, паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.

Трагедыя адбылася 26 красавіка каля 7-й гадзіны раніцы паблізу жылога дома на вуліцы Чапаева.

18-гадовы мясцовы кіроўца аўтамабіля Peugeot пры абгоне на закругленні дарогі выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з мапедам VMC пад кіраваннем 32-гадовага валожынца.

У выніку аварыі мапедыст памёр на месцы. Кіроўцу легкавіка пасля аказання медыцынскай дапамогі адпусцілі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула