БЕЛ Ł РУС

«Там смурод такі стаяў». Беларус паскардзіўся на апарышаў у яйках, што прадаваліся ў краме пад Магілёвам

26.04.2025 / 16:21

Nashaniva.com

Беларус апублікаваў у тыктоку ролік, у якім паскардзіўся на апарышаў у яйках крамы адной беларускай гандлёвай сеткі ў аграгарадку Кадзіна Магілёўскага раёна. Мужчына папрасіў касіра растлумачыць убачанае, піша Telegraf.news.

Скрыншот з відэа

«Кадзінскі «Еўраопт», бяром яйкі — у яйках апарышы… Там дыхаць няма чым», — сказаў на відэа ягоны аўтар.

Ён панёс упакоўку з прадуктам на касу, дзе спытаў у касіркі, што гэта такое. У адказ яна паабяцала замяніць пакупніку тавар.

На апублікаваных кадрах прыкметна, што ў латку з яйкамі сапраўды варушацца лічынкі. Як мінімум пара яек пры гэтым была разбіта.

Увага! На відэа ніжэй прысутнічае нецэнзурная лексіка.

@listik_ver1.0 #евроопт #опарыши @Сеть магазинов «Евроопт» ♬ оригинальный звук - ꧁༺ Listik ༻꧂

«Супрацоўнікі не робаты, маглі не заўважыць!!! Знайшлі праблему — паведамілі!» — лічыць адна каментатарка. Ёй адказаў аўтар роліка:

«Ну, такое не заўважыць, раз там ужо столькі апарышаў, і там смурод такі стаяў… Яны ляжаць не дзень, не два, проста хтосьці не выконвае працу».

«Чаму да касіра? Ёсць адміністратар, ёсць загадчык. Касір не развяжа праблему», — напісала іншая каментатарка.

Дарэчы, і многія іншыя казалі, што гэта не да касіра трэба звяртацца і што ў супрацоўнікаў нізкія заробкі, таму і такая праца.

«У латку разбітае яйка, значыць, хутка з'явяцца і апарышы. Усё трэба кантраляваць, часу не хапае, недапрацоўка. Навошта панікаваць?» — спытала яшчэ адна карыстальніца тыкток.

Хтосьці паставіўся да сітуацыі з гумарам: «Ідзі адразу на рыбалку».

«Дык гэта ж яечня з мясам», — пажартаваў іншы юзэр.

Чытайце таксама:

Было 38 рублёў за кіло, стала 63? Цэннік на цукеркі «Камунаркі» выклікаў спрэчкі сярод беларусаў

«Непаразуменне наконт умоў аплаты працы». Кіраўніцтва «Суседзяў» сустрэнецца з работнікамі крамы, якая баставала ў Слуцку.

Ні бульбы, ні капусты. У многіх крамах знікла гародніна, на базарах цэны зашкальваюць

Каментары да артыкула