БЕЛ Ł РУС

Пасля сустрэчы з Зяленскім Трамп абрынуў абвінавачанні на Пуціна

26.04.2025 / 17:1

Nashaniva.com

У допісе ў сваёй сацыяльнай сетцы TruthSocial амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп выказаў незадаволенасць артыкулам у газеце The New York Times, дзе ягоныя крокі на пасадзе прэзідэнта ацэньваюцца як больш выгадныя для Расіі, чым для Украіны.

Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle / Getty Images

У сваім допісе 47-ы прэзідэнт ЗША па традыцыі згадаў, што пры ягоным прэзідэнцтве гэтай вайны не было б, і што ва ўсім вінаватыя ягоныя папярэднікі-дэмакраты Барак Абама і Джо Байдэн: 

«Гэта вайна соннага Джо Байдэна, а не мая. Яна была асуджаная з самага пачатку, не павінна была адбыцца і не адбылося б, калі б я быў прэзідэнтам у той час. Я проста спрабую навесці парадак за Абамам і Байдэнам, і які ж гэта бруд».

А ў канцы паста Трамп напісаў:

«У Пуціна не было ніякіх прычын для таго, каб абстрэльваць ракетамі цывільныя раёны, гарады і пасёлкі цягам апошніх некалькіх дзён.

Гэта прымушае мяне думаць, што, магчыма, ён не хоча спыняць вайну, ён проста гуляе са мной, і з ім трэба змагацца па-іншаму, з дапамогай «банкаўскіх» або «другасных санкцый»? Занадта шмат людзей гіне!»

Гэта ўжо другі выпадак публічнай крытыкі Трампам Уладзіміра Пуціна за апошнія некалькі дзён. 24 красавіка, пасля масіраванага расійскага ўдару па Кіеве, прэзідэнт ЗША заклікаў Пуціна «спыніцца» і назваў атаку «непатрэбнай» і «несвоечасовай».

Чытайце таксама:

Пуцін заявіў пра гатоўнасць да перамоваў з Кіевам «без папярэдніх умоў»

У Белым доме назвалі «вельмі прадуктыўнай» кароткую сустрэчу Трампа і Зяленскага

Зяленскі пра сустрэчу з Трампам: Добрая сустрэча. Сам-насам мы паспелі абмеркаваць многае

Трамп: Добры дзень перамоў і сустрэч з Расіяй і Украінай

Каментары да артыкула