Брат Вальфовіча стаў вайсковым камісарам Мінскай вобласці
Толькі ў мінулым годзе Дзмітрый Вальфовіч перайшоў з намеснікаў вайсковага камісара ў вайсковыя камісары Віцебскай вобласці, а цяпер яго пераводзяць на тую ж пасаду ў Мінскую вобласць.
«Віншую вас ад кіраўніцтва і актыву вобласці. Жадаем плённай службы на карысць нашага рэгіёна і ўсёй краіны ў цэлым!»,— сказаў, прадстаўляючы Дзмітрыя Вальфовіча, старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка.
Біяграфія Дзмітрыя Вальфовіча пакручастая — у сярэдзіне 1990-х ён быў завербаваны Федэральнай службай контрразведкі Расіі, таму ўдзельнічаў у расійска-чачэнскай вайне не ў складзе расійскай арміі, а сярод чачэнскай апазіцыі Джахару Дудаеву, якая, на думку контрразведкі, і павінна была ўзяць уладу ў рэспубліцы. Урэшце Дзмітрый Вальфовіч трапіў у палон да дудаеўцаў і быў вызвалены ў снежні 1994 года.
Чытайце таксама:
Сын сакратара Рады бяспекі Вальфовіча выконвае абавязкі камандзіра 120-й брыгады
Вальфовіч засвяціўся на балі Лукашэнкі з дарагім гадзіннікам
Вальфовіч расказаў пра мілітарызацыю «на заходнім тэатры ваенных дзеянняў»