«Увесь дзень мы будзем абрынаць сайты». Абяцалі мегааперацыю, зрабілі банальную ддос-атаку
Каналы, звязаныя з рэпрэсіўнымі структурамі, ад раніцы 26 красавіка з вялікай помпай спачатку анансавалі, а пасля асвятлялі спробу пакласці незалежныя беларускія сайты. Што ў выніку атрымалася?
Асвятлялася гэта нібы нейкая мегааперацыя. Адказнасць за атаку ўзяў канал, які выдаваў сябе за расійскіх хакераў. «Слава России!» — патэтычна цешыліся зліўныя каналы.
У рэальнасці ў выпадку «Нашай Нівы» гэта была банальная ддос-атака сярэдняй інтэнсіўнасці. Здаецца, тое самае і ў іншых беларускіх рэсурсаў. Напэўна, мала хто з беларусаў нават адчуў нейкія збоі з доступам да інфармацыі.
Пытанне, чаму гэтую інфармацыйную спецаперацыю арганізавалі менавіта сёння. Можа, каб адцягнуць увагу ад інфармацыйнага правалу з прывозам працоўнай сілы з Пакістана?
Чытайце таксама:
Ва Украіне адбыўся маштабны збой у працы плацежных тэрміналаў
Хакеры здабылі ДНК Пуціна — у яго ёсць сёе-тое супольнае з Гітлерам