БЕЛ Ł РУС

Новы трэнд у пластычнай хірургіі: жанчыны ўшываюць сабе ў грудзі «бія-бюстгальтары»

27.04.2025 / 8:11

Nashaniva.com

У ЗША набірае папулярнасць новая методыка пластычнай хірургіі, якую ўжо празвалі «ўнутраным бюстгальтарам». Ідэя ў тым, каб усталяваць унутры цела спецыяльную сеткавую матэрыю, якая падтрымлівае грудзі без неабходнасці штодзённага нашэння бюстгальтара, піша NYP.

Фота: vecteezy.com

Паведамляецца, што ў ЗША жанчыны масава робяць аперацыю па ўстаноўцы «ўнутранага бюстгальтара» — біяраскладальнай сеткі, якая падтрымлівае грудзі і прадухіляе іх абвісанне нават з узростам.

Асноўныя матэрыялы — сетка GalaFLEX (раней быў ухвалены для лячэння грыж) і ADM — матэрыял, атрыманы з чалавечых або жывёльных тканак, што лічыцца больш натуральным, але даражэйшым варыянтам.

Сетка стымулюе рост уласнай тканкі, умацоўваючы грудзі на працягу 18-24 месяцаў.

Дактары жартуюць: пасля такога апгрэйду грудзі становяцца амаль «непераможнымі для гравітацыі».

Аднак хірургі ўдакладняюць — працэдура разлічана не на адмову ад звычайных бюстгальтараў, а на доўгатэрміновую падтрымку пасля падцяжкі або павелічэння грудзей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула