БЕЛ Ł РУС

​У Ванкуверы аўтамабіль урэзаўся ў натоўп падчас фестывалю: загінулі 8 чалавек

27.04.2025 / 10:42

Nashaniva.com

Увечары 26 красавіка ў Ванкуверы (Канада) падчас вулічнага фестывалю філіпінскай супольнасці Lapu Lapu Day адбылася трагедыя: каля 20:14 па мясцовым часе чорны аўтамабіль Audi урэзаўся ў натоўп людзей. У выніку загінулі прынамсі восем чалавек, у тым ліку дзіця, яшчэ шасцёра атрымалі раненні. ​

Кіроўца, 30-гадовы мужчына, спрабаваў уцячы з месца здарэння, але быў затрыманы мінакамі і перададзены паліцыі. 

У момант трагедыі на мерапрыемстве прысутнічала каля тысячы чалавек. ​

Паліцыя працягвае расследаванне, матывы дзеянняў кіроўцы пакуль не агучаныя. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула