БЕЛ Ł РУС

Мінабароны Беларусі закупіць беспілотнікаў на 3,3 мільёна даляраў

27.04.2025 / 16:14

Nashaniva.com

Некаторыя з іх прызначаны для паветранай разведкі.

Беспілотнік DJI Mavic 3 Thermal Enterprise, прызначаны для паветранай разведкі. Фота: Grupo Acre Colombia

Міністэрства абароны Беларусі да канца года плануе набыць беспілотныя апараты на 3,3 мільёна долараў. На гэтую інфармацыю на сайце дзяржаўных закупак звярнуў увагу тэлеграм-канал «ОтВинта | Авиация Беларуси».

У большасці выпадкаў гэта беспілотнікі кітайскай вытворчасці, але ёсць і адна пазіцыя без канкрэтыкі, адзначае рэсурс:

«Калі з FPV-дронамі ўсё зразумела, то DJI Mavic 3 Thermal і Autel EVO MAX 4T прызначаны для паветранай разведкі. Акрамя таго, апошні, дзякуючы цеплавізійнай камеры і лазернаму дальнамеру, на падставе тэхналогіі распазнавання штучнага інтэлекту здольны аўтаматычна ідэнтыфікаваць і захопліваць розныя тыпы цэляў, такія як крыніцы цяпла, людзі, якія рухаюцца, або транспартныя сродкі», — адзначае рэсурс.

Акрамя кітайскіх БЛА, у апошнія некалькі гадоў Мінабароны Беларусі актыўна набывала расійскія беспілотныя авіяцыйныя комплексы «Supercam» розных мадыфікацый, а таксама беларускія БАК «Беркут-3».

Нагадаем, на гэтым тыдні Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які спрашчае парадак увозу ў Беларусь беспілотных лятальных апаратаў і авіямадэляў «у інтарэсах сілавых, праваахоўных і іншых арганізацый». Акрамя таго, у мэтах узмацнення кантролю за абаротам БЛА ўводзіцца абавязак для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў узгадняць продаж БЛА да яго ажыццяўлення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула