БЕЛ Ł РУС

У Мінску адкрыўся сезон атракцыёнаў

27.04.2025 / 17:33

Nashaniva.com

27 красавіка ў большасці сталічных паркаў пачаўся летні сезон атракцыёнаў. Толькі ў парку Горкага адкрыццё сезона пакуль адкладзена. 

Атракцыёны ў Мінску. Фота: Tochka.by

Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне «Гарадскія паркі» Мінскзелянбуда.

Цяпер атракцыёны зноў працуюць у парку 900-годдзя Мінска, парку імя Уга Чавеса і ў парку культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў. У парку імя Горкага сезон пачнецца пазней у сувязі з правядзеннем рэканструкцыі.

На балансе Мінскзелянбуда знаходзіцца 58 атракцыёнаў:

У мінулым годзе два старыя атракцыёны былі спісаныя: у парку Чалюскінцаў — «Лебедзі», у парку Горкага — «Вальс». На іх месцы ўжо пастаўлены новыя аналагічныя атракцыёны.

@minskoblastnovosti5 В Минсклм парке Горького закончился реМонт #минск #минсксейчас #паркгорького #беларусьновости #новостибеларуси #минчане ♬ TRANSGENDER (PEARL WHITE VIP) - PEARL WHITE & Pearl White

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула