БЕЛ Ł РУС

Рубіа: Наступны тыдзень стане крытычным для дасягнення міру ва Украіне

27.04.2025 / 18:6

Nashaniva.com

Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа лічыць, што надышоў час засяродзіцца на пытаннях, якія важнейшыя за вайну ва Украіне. 

Марка Рубіа ў эфіры NBC News. Скрыншот відэа

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю NBC News.

«Я лічу, што гэты тыдзень будзе вельмі крытычным, ён будзе сапраўды важным, і нам давядзецца прыняць рашэнне: ці працягваць нам удзельнічаць у гэтым працэсе, ці ўжо надышоў час засяродзіцца на іншых пытаннях, якія ў некаторых выпадках настолькі ж важныя, калі не больш важныя. Але мы хочам, каб гэта адбылося. Ёсць прычыны для аптымізму, але ёсць і прычыны заставацца рэалістамі. Мы блізка, але ўсё яшчэ недастаткова блізка. Тым не менш, мы хочам, каб гэта адбылося», — адзначыў Рубіа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула