БЕЛ Ł РУС

На польскай мяжы стаяць 90 аўтобусаў

28.04.2025 / 7:19

Nashaniva.com

Чэргі на выезд з Беларусі не знікаюць.

Па стане на 06:00 на пераходзе «Брэст» стаяць 1740 легкавых аўтамабіляў і 90 аўтобусаў.

У «Каменным Логу» і «Беняконях» чэргаў з аўтобусаў няма, а стаяць па 70 легкавых аўто.

У сваю чаргу «Мінсктранс» паведамляе, што ў сувязі з доўгім праходжаннем польскай мяжы, аўтобус (АС5163-7) будзе адпраўляцца з Варшавы а 12-й, а сесці ў яго змогуць пасажыры з квіткамі на 23:00 нядзелі, і 7:00 і 12:00.

А аўтобус Мінск — Вільня адпраўленнем са сталіцы Літвы ў 8:10 раніцы стаіць на нейтральнай тэрыторыі ў бок Вільні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула