БЕЛ Ł РУС

Пуцін адправіў сваіх «Начных ваўкоў» у Германію

28.04.2025 / 10:6

Nashaniva.com

Байкеры выехалі з Масквы. Яны хочуць адзначыць 9 Мая каля савецкага мемарыяла ў Трэптаў-парку, піша Bild.

«Гэта будзе сімвалізаваць не толькі перамогу над фашызмам, але і вечныя каштоўнасці мірнага суіснавання і дружбы народаў», — заявілі байкеры.

Аднак застаецца незразумелым, ці атрымаецца ім уехаць у ЕС. Клуб і некаторыя яго члены знаходзяцца пад санкцыямі. У Германіі, прынамсі, ім будуць не рады.

Яшчэ на мінулым тыдні падчас мерапрыемстваў памяці пра Другую сусветную вайну ў Таргау байкеры выступілі як прапагандысты Крамля, падмануўшы службы бяспекі.

Як бы там ні было, выключаць з'яўленне «Начных ваўкоў» у Берліне немагчыма хаця б таму, што клуб мае членаў і ў самой Германіі.

Выязджаючы з Масквы, «Начныя ваўкі» неслі сцягі клуба, а таксама расійскія і нямецкія сцягі. На некаторых матацыклах быў заўважаны сімвал «Z» — забаронены ў Германіі знак расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула