«Крумкачы» прадставілі сваю новую форму. Яна з выцінанкай
У канцы 2024 года ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА дадалі беларускую выцінанку. І ў новым сезоне «Крумкачы» вырашылі зрабіць яе асновай дызайну сваёй формы.
«Дэкаратыўны элемент, які шмат гадоў упрыгожваў дамы беларусаў, у сезоне-2025 упрыгожыць і форму «Крумкачоў», — паведамляе прэс-служба каманды.
Дарэчы, «Крумкачы» ў новай форме ў першым матчы другой лігі разграмілі «Трактар» з лікам 5:0.