Лукашэнка заўтра ляціць у Расію
У Валгаградзе ён разам з Пуціным возьме ўдзел у Міжнародным форуме Саюзнай дзяржавы «Вялікая спадчына — агульная будучыня» пра падзеі Другой сусветнай вайны.
Фота: Sefa Karacan Anadolu via Getty Images
Ад беларускага боку ўдзел у мерапрыемстве таксама возьмуць парламентарыі, прадстаўнікі афіцыйный арганізацый, рэктары ВНУ, дырэктары гімназій і школ, а таксама цэнтраў патрыятычнага выхавання краіны, вучоныя, члены Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе.
Аляксандр Лукашэнка таксама ўскладзе кветкі ў гістарычна-мемарыяльным комплексе «Гераям Сталінградскай бітвы» на Мамаевым кургане.
Чакаецца, што Лукашэнка і Пуцін правядуць асобную сустрэчу, падчас якой абмяркуюць актуальныя пытанні развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, сітуацыю ў рэгіёне і міжнародны парадак дня, паведамляе яго прэс-служба.