«Здарова, б*я». У сеціва трапіў дзіўны варыянт віншавальнага ВІДЭА акупацыйнага чыноўніка
Ва ўкраінскіх тэлеграм-каналах з'явілася відэа, на якім кіраўнік расійскай акупацыйнай адміністрацыі ў Новай Кахоўцы на Херсоншчыне Віталь Гура збіраецца запісаць віншавальнае відэа, відаць, з нагоды 9 мая. Але яму не так проста сканцэнтравацца і пачаць ставіцца да таго, што робіць, сур'ёзна.
Скрыншот з відэа
Высокапастаўленага калабаранта перад пачаткам запісу відэа нешта ўсё смешыць, — падобна на тое, што сама сітуацыя, у якой ён апынуўся, — і ён праз рогат прамаўляе некалькі нецэнзурных выказванняў.
Чытайце таксама:
У Гомелі «Рускі дом» пад маўчанне ідэолагаў масава раздае георгіеўскія стужкі
Пуцін адправіў сваіх «Начных ваўкоў» у Германію
Пуцін абвясціў трохдзённае перамір'е ў гонар 80-годдзя Перамогі
«Каб Перамога засталася неабгаджанай тым, што кажуць на Захадзе». Што пакажуць у тэатрах да 9 Мая