БЕЛ Ł РУС

Памерла Наталля Раманская

28.04.2025 / 21:57

Nashaniva.com

Не стала вядомай спявачкі, заслужанай артысткі Беларусі Наталлі Раманскай, паведамілі яе знаёмыя ў сацсетках. Ёй было 64 гады. 

Наталля Раманская

Наталля Раманская нарадзілася 27 студзеня 1961 года ў вёсцы Мышанка Петрыкаўскага раёна.

У 1982-1998 гадах яна спявала ў Дзяржаўным акадэмічным народным хоры Беларусі імя Генадзя Цiтовіча. Адначасова з 1990 года працавала ў ансамблі народнай музыкі «Бяседа» Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.

Раманская была першай выканаўцай многіх твораў беларускіх кампазітараў. Сярод іншага яна разам з Якавам Навуменкам спявала папулярныя ў 1990-я гады песні «Зорачка мая» і «Падаюць зоры».

У 1997 годзе Наталлі Раманскай было прысвоена званне заслужанай артысткі Беларусі.

У 1999-2006 гадах Раманская выкладала ў Беларускім універсітэце культуры і мастацтваў. 

Развітанне з Наталляй Раманскай адбудзецца 29 красавіка пачынаючы з 9:30 у рытуальнай зале на Альшэўскага, 12 у Мінску.

Чытайце таксама:

У 44 гады памёр палітвязень з Быхава

Памёр Фёдар Жыляк

У 54 гады памёр настаяцель прыхода ў Азёрах ля Гродна

Каментары да артыкула