БЕЛ Ł РУС

У Днепрапятроўскай вобласці беспілотнік ударыў па жылым доме — загінула 12-гадовая дзяўчынка

29.04.2025 / 8:32

Nashaniva.com

У Самараўскім раёне на поўначы Днепрапятроўскай вобласці ў выніку атакі дронаў загінула дзіця, паведамляе Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях.

«БПЛА трапіў у жылы дом. Пад заваламі апынуліся дзеці, — гаворыцца ў паведамленні. — Мясцовыя жыхары самастойна выцягнулі адно дзіця, аднак дзяўчынка 2012 года нараджэння, на жаль, памерла па дарозе ў бальніцу».

Расійскія вайскоўцы не каментавалі ўдар і інфармацыю пра загінулае дзіця.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула