БЕЛ Ł РУС

Дзмітрый Мядзведзеў заявіў пра «неабходнасць дэнацыфікацыі ўсёй Еўропы»

29.04.2025 / 12:12

Nashaniva.com

Паводле слоў намесніка старшыні Рады бяспекі Расіі і экс-прэзідэнта Расіі, «вайна павінна завяршыцца перамогай Масквы, а «кіеўскі рэжым неабходна знішчыць».

Дзмітрый Мядзведзеў. Фота: Contributor / Getty Images

Выступаючы з лекцыяй на марафоне «Веды. Першыя», палітык падкрэсліў, што пакуль працягваецца вайна, законнай цэллю Расіі лічацца не толькі ўкраінскія войскі, але і замежныя наёмнікі.

Ён адзначыў, што лёс дзяржавы Украіна — гэта «пытанне будучыні».

Мядведзеў таксама заявіў, што любыя замежныя кантынгенты ў гэтай краіне будуць лічыцца ворагамі і легітымнай цэллю для Узброеных сіл Расіі.

Разам з тым ён назваў лухтой сцвярджэнні пра тое, што Расія можа напасці на Еўропу

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула