БЕЛ Ł РУС

На наступную ноч замаразкі не прагназуюцца

29.04.2025 / 14:10

Nashaniva.com

На наступную ноч замаразкі не прагназуюцца, паведамляе Белгідрамет.

Уначы пераважна без ападкаў, удзень на паўночным захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу +2..+8 °С, максімальная ўдзень ад +14 °С на поўначы да +21 °С на поўдні краіны.

У ноч на 1 мая таксама не будзе замаразкаў, а днём месцамі будзе да +18 °С на паўднёвым захадзе краіны.

А вось у ноч на 2 мая па ўсёй тэрыторыі краіны чакаюцца замаразкі да мінус чатырох градусаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула