БЕЛ Ł РУС

Вынеслі на абмеркаванне праект разбудовы мінскай Серабранкі

29.04.2025 / 16:21

Nashaniva.com

З 28 красавіка па 12 траўня ў Ленінскім раёне Мінска праходзіць грамадскае абмеркаванне дэталёвага плана развіцця тэрыторыі паміж вуліцамі Ванеева, Якубава, Пляханава і праспектам Ракасоўскага. Гэта тэрыторыя памерам 155 га, дзе цяпер жыве каля 30 тысяч чалавек, піша Realt.by.

У рамках праекта плануецца пабудаваць не менш за тры новыя жылыя дамы (у тым ліку на месцы пустак і старых гаражоў), што дасць каля 500 новых кватэр. У перспектыве колькасць кватэр у мікрараёне вырасце з 11,6 да 12,1 тысячы. Зносам падлягаюць толькі камунальныя пабудовы і гаражы.

Таксама запланаваныя шматфункцыянальныя комплексы, новая дарожная інфраструктура (у тым ліку новая вуліца на месцы гаражнага кааператыву «Свіслач-2008»), будаўніцтва трамвайнай лініі ўздоўж праспекта Ракасоўскага і адкрыццё станцыі метро «Серабранка».

Паляпшацца павінны і дваравыя тэрыторыі: там з’явяцца зоны адпачынку, спартыўныя пляцоўкі і дадатковыя паркоўкі. Зялёныя зоны таксама будуць упарадкаваныя — прадугледжана стварэнне роварных і пешаходных сцежак, месцаў для выгулу сабак і адпачынку.

Новай сацыяльнай інфраструктуры (школ, садкоў, паліклінік) праект не прадугледжвае — лічыцца, што ўжо наяўных аб’ектаў дастаткова. Затое з’явіцца новая грамадская забудова: напрыклад, кавярні, адміністрацыйныя і грамадскія будынкі.

З праектам можна азнаёміцца на сайтах «Мінскграда» і адміністрацыі Ленінскага раёна. Заўвагі прымаюцца па электроннай і паштовай пошце да 12 ма я. Вынікі абмеркавання будуць разгледжаныя архітэктурна-горадабудаўнічай радай.

Чытайце таксама:

У мінскай Серабранцы пойдзе пад знос прыватны сектар

Якія мікрараёны Мінска самыя дарагія?

У Мінску зменіцца рух трамваяў

Тры порцыі марожанага і пераапранутая бабуля ў лесе — як затрымлівалі забойцу з праспекта Ракасоўскага і яго бацькоў

Каментары да артыкула