Розніца начных мінімумаў сёння склала 10 градусаў
Прычым на поўначы было цяплей, чым на поўдні Беларусі.
Мінусы фіксаваліся на станцыі «Палеская», у Ганцавічах, Васілевічах і Акцябрскім. Самым халодным месцам Брагін, дзе было мінус 1,1°С.
У Полацку ўначы было +9,7°С, у Шаркаўшчыне — 9,0°С. У Мінску было +3,2°С.
pogoda.by
Сёння днём у Беларусі чакаецца ад +14 °C на поўначы да +21 °C на поўдні.
У Мінску раніцай +6…+8 °C, удзень +15…+17 °C, увечары +13…+15 °C.