БЕЛ Ł РУС

Пуцін перайменаваў аэрапорт Валгаграда ў «Сталінград»

30.04.2025 / 8:4

Nashaniva.com

Уладзімір Пуцін згадзіўся на перайменаванне валгаградскага аэрапорта Гумрак у «Сталінград». Пра гэта паведаміла прэс-служба Крамля па выніках візіту кіраўніка дзяржавы ў Валгаград.

Фота: Wikimedia Commons

З ініцыятывай выступіў губернатар Валгаградскай вобласці Андрэй Бачароў, які сустрэўся з Пуціным у завяршэнні яго працоўнай паездкі,піша Moscow Times.

Паводле слоў губернатара, яму нібыта паступіла шмат зваротаў ад мясцовых жыхароў і жыхароў іншых рэгіёнаў з просьбай вярнуць аэрапорту імя «Сталінград». Сярод ініцыятараў перайменавання ён згадаў «ветэранаў і ўдзельнікаў «спецыяльнай ваеннай аперацыі» (поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну).

У адказ Пуцін заявіў: «Іх слова для мяне — закон. Так і зробім: як толькі вярнуся ў Маскву, адразу ж будзе падрыхтаваны і падпісаны ўказ аб прысваенні аэрапорту імя Сталінграда».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула