У Расіі за падрыхтоўку дыверсіі супраць расійскага вайскоўца затрыманы беларус
У Расіі затрыманыя трое, як сцвярджаецца, украінскіх агентаў — грамадзяне Беларусі і Малдовы, а таксама ўраджэнец Украіны, якія рыхтавалі тэракт у Ханты-Мансійску супраць расійскага вайскоўца, паведамляе ФСБ РФ.
Паводле расійскага следства, калі дыверсанты збіралі бомбу, адбылася дэтанацыя, былі разбураны дзве кватэры. З траўмамі ў бальніцы патрапілі пяць чалавек, у тым ліку тыя, што рыхтавалі тэракт.
Як сцвярджае ФСБ, кампаненты для ўзрыўчаткі прывёз затрыманы грамадзянін Малдовы.
Пра затрыманага беларуса пакуль падрабязнасцяў няма.
Выбух у Ханты-Мансійску на вуліцы Прамысловай, 9а адбыўся 12 красавіка.