Апублікаваны доўгі спіс намінантаў на паэтычную прэмію
Журы прэміі імя Наталлі Арсенневай, якой ганаруецца найлепшая паэтычная кніга, вызначыла доўгі спіс намінантаў, паведамляе Беларускі ПЭН, піша bellit.info.
1. «Момант цішыні» — Надзея Амельчанка (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі пра кнігу і аўтарства не абвяшчаюцца публічна);
2. «Амаль» — Вера Бурлак (выдавецтва «hochroth Minsk»);
3. «Пад асобнымі коўдрамі» — Вольга Гапеева (выдавецтва «Skaryna Press»);
4. «Аранжавы» — Віктар Жыбуль (выдавецтва «hochroth Minsk»);
5. «Непрамо(ў)ленае» — Анатоль Івашчанка (выдавецтва «Skaryna Press»);
6. «Акрамя» — Павел Капанскі (без выдавецтва);
7. «Без Айчыны. Кніга турмы і замежжа» — Уладзімір Някляеў (выдавецтва Калегіума Усходняй Еўропы);
8. «Гіброіды» — Сяргей Прылуцкі (выдавецтва «Мяне няма»);
9. «Нічога нястрашнага» — Сяргей Прылуцкі (выдавецтва «hochroth Minsk»);
10. «Дзікае паляваньне караля Стаха: Вершы да опэры» — Андрэй Хадановіч (выдавецтва «Gutenberg Publisher»).
Сёлета ў журы — пяцёра майстраў: паэты і паэткі, літаратуразнаўцы, уважлівыя чытачы і чытачкі, якія па-сапраўднаму любяць і разумеюць паэзію. Менавіта яны вызначаць галоўную інтрыгу прэміі — абяруць паэтычную кнігу года. Сярод публічных сябраў журы — асобы, чые імёны добра вядомыя ў літаратурнай прасторы:
Ульяна Верына — літаратуразнаўца, доктарка філалагічных навук.
Сяргей Дубавец — пісьменнік, рэдактар, літаратуразнаўца, крытык.
Ганна Шакель — паэтка і перакладчыца, рэдактарка часопіса «Taŭbin», лаўрэатка прэміі імя Наталлі Арсенневай за 2023 год.