БЕЛ Ł РУС

У Польшчы затрымалі беларуса з пісталетам — ён сказаў, што едзе ваяваць у Беларусь

30.04.2025 / 12:7

Nashaniva.com

Супрацоўнікі чыгуначнай аховы затрымалі ў цягніку ў Шчэціне 49-гадовага беларуса з пісталетам, паведаміла прэс-служба служба аховы чыгунак Польшчы. На публікацыю звярнула ўвагу  выданне Most.

Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю, 27 красавіка, у цягніку, які рухаўся з Камень-Паморскага ў Шчэцін.

Адзін з пасажыраў паводзіў сябе неспакойна, да таго ж у яго заўважылі зброю. Начальнік цягніка паведаміў аб гэтым у Службу аховы чыгункі, і на станцыі ў Шчэціне супрацоўнікі ведамства сустрэлі мужчыну. Ён аказаўся 49-гадовым грамадзянінам Беларусі.

Мужчына паводзіў сябе агрэсіўна і заявіў, што едзе ваяваць у Беларусь.

Як высветлілася пазней, у мужчыны быў не баявы пісталет, а траўматычная зброя — мадэль BYRNA SD. Такі пісталет страляе гумовымі і перачнымі шарыкамі, але выглядае як сапраўдны.

Беларуса даставілі ў аддзяленне паліцыі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула