БЕЛ Ł РУС

У сеціве з’явілася відэа з аўтобусам МАЗ, падлога ў якім варушыцца, нібы дыван-самалёт

30.04.2025 / 13:4

Nashaniva.com

Аўтар відэа піша, што аўтобус ехаў маршрутам Віцебск-Мінск. Пабачыць такія паводзіны падлогі нечакана: яна хвалямі ўздымалася так, быццам аўтобус ці збіраецца ўзляцець, ці распасціся. 

«Механікі не закрылі люк маторнага адсека, скажы кіроўцу, і ён закрые», — з веданнем справы напісаў адзін каментатар.

Астатнія гумарам прайшліся па тварэнні айчыннай вытворчасці. 

@mr_moryak_

МАЗ делает вещи

♬ оригинальный звук - mr_moryak

«Гэта дыханне, ён жывы МАЗ». 

«Дываны вентыляваныя, каб не з'яўлялася цвіль».

«Норм усё! Летні варыянт, з ніжнім паддзьмувам».

«На ўзлёт ідзе».

«Гэта наогул рачны транспарт, проста гайданка».

«Дыхае, тэхніка з душой».

«Здаецца, хтосьці хутка будзе на камеру прабачэнні запісваць», — пішуць у каментарах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула