БЕЛ Ł РУС

У Кіеве пахавалі 17-гадовага Данііла Худзі і яго бацькоў. Некалькі дзён таму іх забіла расійская ракета

30.04.2025 / 13:17

Nashaniva.com

Акрамя Данііла і яго бацькоў Алега і Вікторыі, у выніку атак расійскай арміі 24 красавіка загінулі яшчэ 9 кіяўлян. Больш за 90 атрымалі раненні.

14-гадовая сястра юнака, Яна, дагэтуль знаходзіцца ў бальніцы з цяжкімі траўмамі ног і пераломам рэбраў. Дом іх сям’і цалкам разбураны, піша Bild.

На пахаванні Данііла многія маладыя людзі са слязамі на вачах распавядалі пра свайго сябра.

«[Ён] быў самым сумленным, вясёлым і душэўным чалавекам, якога я калі-небудзь сустракаў у жыцці. Я ганаруся тым, што меў такога сябра», — сказаў добры сябар загінулага.

Валерыя, суседка сям’і, узгадвае: «Яны былі выдатнай сям’ёй. Яны былі гатовыя дапамагчы ў любой сітуацыі. Да іх заўсёды можна было звярнуцца».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула