БЕЛ Ł РУС

За год колькасць ІП у Беларусі паменшала на 6,3%

30.04.2025 / 17:42

Nashaniva.com

Па стане на студзень-сакавік 2025 года ў Беларусі налічвалася 234 009 індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП) — на 6,3% менш, чым па выніках аналагічнага перыяду 2024-га (249 752), сведчыць праведзены выданнем «Позірк» аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Фота ілюстрацыйнае

У той жа час у першым квартале года ў краіне было 158 000 юрыдычных асоб (152 725; +3,5%).

22 красавіка 2024 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці. Дакументам прадугледжаныя дзве катэгорыі, якія займаюцца прадпрымальніцкай дзейнасцю: юрыдычныя і фізічныя асобы. Да юрыдычных асоб аднесеныя малыя арганізацыі з колькасцю супрацоўнікаў да 100 чалавек, сярэднія — да 250 і буйныя — звыш 250, да фізічных асоб — рамеснікі, уладальнікі аграэкасядзіб, самазанятыя, індывідуальныя прадпрымальнікі. Асноўныя яго палажэнні ўступілі ў сілу 1 кастрычніка мінулага года.

Для ІП, чые віды эканамічнай дзейнасці не ўключаныя ў новы пералік, устаноўлены пераходны перыяд з 1 кастрычніка 2024 года да 31 снежня 2025 года. У гэты тэрмін прадпрымальнікі павінны перарэгістравацца ў камерцыйныя арганізацыі па спрошчанай працэдуры, выконваючы патрабаванні заканадаўства.

Чытайце таксама:

Сярэдні заробак чыноўнікаў на 20,9% перавышае сярэднія заробкі па краіне

Айцішнікі больш не лідзіруюць па сярэднім заробку ў Беларусі

Белстат назваў узровень беспрацоўя ў краіне

Каментары да артыкула