БЕЛ Ł РУС

У новы гандлёвы цэнтр, што адкрыўся ў «Мінск-Свеце», можна трапіць праз метро

1.05.2025 / 7:29

Nashaniva.com

Трапіць у гандлёва-забаўляльны цэнтр «Авія Мол»у квартале «Мінск Свет» можна будзе проста са станцыі метро «Аэрадромная» трэцяй лініі, паведаміў у сваім тык-току блогер Koko.by.

Скрыншот відэа Koko.by

ГЦ «Авія Мол» пазіцыянуецца як самы вялікі ў сталіцы, у ім 138 тысяч квадратных метраў. Гандлёвы цэнтр павінен цалкам адчыніцца ў маі. Пакуль там працуе толькі гіпермаркет Green, які знаходзіцца на «нулявым паверсе».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула