Сіноптыкі папярэдзілі пра замаразкі да -5°С у ноч на пятніцу, а ў нядзелю — складаныя ўмовы надвор'я
Прагноз надвор'я на 2—4 мая.
У ноч на 2 мая на большай частцы тэрыторыі замаразкі 0… -5°С, месцамі мінімальная тэмпература паветра +1+4°С; максімальная днём ад +13°С па ўсходзе да +22°С па захадзе.
3 мая надвор'е будзе вызначаць сістэма франтальных раздзелаў, якая перамяшчаецца з поўдня Балтыйскага мора. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы.
Ноччу ад +3°С па ўсходзе да +12°С па паўднёвым захадзе, днём +15+22°С.
4 мая чакаюцца складаныя ўмовы надвор'я. Перавага воблачнага надвор'я. На большай частцы тэрыторыі дажджы, месцамі моцныя дажджы, раніцай і днём навальніцы. Вецер месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ноччу +2 +8°С, па паўднёвай палове +9+13°С, днём ад +7°С па паўночным захадзе да +24°С па паўднёвым усходзе.
Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле yr.no