Кінатэатр «Дом кіно» ў Мінску закрываецца. Будынак аддадуць БРСМ
30 красавіка тут прайшоў апошні паказ.
«Дом кіно». Фота: commons.wikimedia.org
Кінатэатр «Дом кіно» перадалі Беларускаму рэспубліканскаму саюзу моладзі. Пра гэта паведамілі крыніцы «Белсата». 30 красавіка, быў апошні сеанс. Сёння будынак зачынены. Работнікаў Дому кіно звольнілі.
Дом кіно месціўся ў будынку былога кінатэатру «Партызан» з 2005 года. Кінатэатр быў папулярным месцам адпачынку мінчукоў. Пасля рамонту змянілася шыльда, і кінатэатр атрымаў назву «Дом кіно». Цяпер там кіназала на 584 месцы з VIP-шэрагам на 26 месцаў. Тэхнічнае абсталяванне — сістэма аб'ёмнага агучвання «Dolby Digital EX», электронны кінапраектар «Kinoton» і лічбавы відэапраектар.
Кінатэатр «Дом кіно» — у муніцыпальнай уласнасці ўнітарнага прадпрыемства «Кінавідэапракат» Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. У час БССР з 1975 года месціўся ў будынку Чырвонага касцёла. Там былі дзве залы і музей кінематаграфіі. Вернікам будынак касцёлу вярнулі ў 1990-ыя.